Галоўная старонка > КнiгiКнігі, выдадзеныя «Галiяфамi» ў 2008 i 2009 годзе
|
|
|
 |
Мільярд удараў : аповесці, апавяданні, п’еса / Юры Станкевіч — Мінск: Галіяфы, 2008. — 324 с. — (Другі фронт мастацтваў). |
Галоўныя пытанні, на якія шукае адказу Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў — гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юры Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар тым не менш стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю. У зборнік увайшлі свежанапісаныя антыўтопія «Эрыніі», аповесць «Партрэт выпускніка на фоне “адлігі”», п’еса «Гарпіі», шэраг вострасюжэтных апавяданняў. Дзеянне прадстаўленых у зборніку твораў адбываецца ў нашым складаным часе, але на гэтай падставе аўтар выкрышталізоўвае мінулае і мадэлюе будучыню. |
 |
Экзістэнцыйны пейзаж : вершы / Віка Трэнас — Мінск: Галіяфы, 2008. — 84 с. — (Другі фронт мастацтваў). |
У другую кнігу прадстаўніцы новай хвалі сучаснай беларускай паэзіі Вікі Трэнас увайшлі вершы апошніх гадоў, ужо вядомыя аматарам прыгожага пісьменства па публікацыях у айчыннай перыёдыцы. У эксперыментальных творах аўтаркі адмысловым чынам перапляліся глыбокая філасафічнасць і юначы максімалізм, самасць і адкрытасць усяму свету, рацыяналізм і надзвычайная эмацыйнасць. Кніга «Экзістэнцыйны пейзаж», несумненна, будзе цікавая шырокай чытацкай аўдыторыі. |
 |
ЗАБІ Ў САБЕ САКРАТА! : вершы / Вера БУРЛАК, Вiктар ЖЫБУЛЬ — Мінск: Галіяфы, 2008. — 96 с. — (Другі фронт мастацтваў). |
Кніга сямейнай пары ўлапішыстаў Віктара Жыбуля і Веры Бурлак – для тых, хто хоча знітаваць сваё жыццё з паэзіяй. Вершы з яе можна завучваць на памяць, дэкламаваць пад музыку, выкарыстоўваць у побыце дарэчы і недарэчы, прамаўляць за святочным сталом, мармытаць у дyшы, шаптаць, каб заснуць, і выгукаць, каб прачнуцца... Урэшце, іх можна проста чытаць, паслядоўна перагортваючы старонкі. Для шырокага кола чытачоў. |
 |
Сто дарог : вершы / Уладзімір Несцяровіч — Мінск: Галіяфы, 2008. — 112 с. — (ХХІ стагоддзе: паэтычныя далягляды). |
Уладзімір Несцяровіч – мастак, выкладчык, паэт, цікавы суразмоўца. Ягоныя вершы – адкрыты дыялог з прыродай, шчыры аповед пра ўбачанае, аднойчы перажытае. Як чалавек творчай прафесіі ён заўсёды ў пошуку: тэматыка ўключаных у зборнік вершаў даволі шырокая і разнастайная. У ёй знаходзяць сваё аллюстраванне аўтабіяграфічныя эпізоды, згадкі пра незабыўныя сустрэчы з сябрамі і знаёмымі, гістарычная памяць народа пра мінулае нашай Айчыны і многае іншае. |
 |
Аддаленасць і Адданасць : паэзія і лірычная проза / Арцём Кавалеўскі. — Мінск: Галіяфы, 2008. — 132 с. — (Другі фронт мастацтваў). |
Новая кнiга Арцёма Кавалеўскага «Аддаленасць i Адданасць» запрашае нас у працяглую вандроўку па заблытаных маршрутах спрагнёнага сэрца й няўтольнай душы, ва ўтрапёнае падарожжа да самiх сябе, да сябе такiх, якiх мы амаль не ведаем, але настойлiва прадбачым i згадваем, калi заглядаем у вочы свайго ўнутранага vis-a-vis. Вершы й лiрычная проза Арцёма Кавалеўскага не кантрастуюць, не супернiчаюць памiж сабой, але арганiчна спалучаюцца, узаемадапаўняюць адно аднаго, з’яўляючыся яскравай, жывой палiтрай увасобленых у слове эмоцый, з дапамогай якiх так лёгка расквецiць наша ўяўленне пра iснаванне-тут-i-цяпер i ператварыць Яго ў жыццё-тут-i-потым. |
 |
Готыка тонкіх падманаў : вершы / Таццяна Нілава. — Мінск: Галіяфы, 2008. — 88 с. — (Другі фронт мастацтваў). |
Кніга Таццяны Нілавай не пакідае чытача на раздарожжы абыякавасці. Са словаў крытыка Ірыны Шаўляковай, лірычная гераіня паэткі грае ў «тонкія падманы» (ці з імі — як з пацеркамі) у дэкарацыях хутчэй позняй («палымянай»), чым ранняй готыкі. Яркая, каляровая, гучная, нібыта спевы буры, — гэтая паэзія прыйдзецца даспадобы не толькі інтэлектуалам, але і шырокай чытацкай аўдыторыі. |
 |
Пiрамiда Лiннея : вершы / Пятро Васючэнка. — Мінск : Галіяфы, 2008. — 76 с. — (Другі фронт мастацтваў). |
Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка ў вершаванай форме раздумвае пра лёс усяго жывога на планеце Зямля. Сэнс ягоных разваг выліваецца ў крышталёва празрыстую, даступную для дарослых і дзяцей форму. Аўтар стварае ўласны бестыярый (а бестыярый – гэта старадаўні літаратурны жанр, у межах якога паўстаюць партрэты ўсялякіх жывёлаў), і робіць гэта дзеля таго, каб чалавек ХХІ стагоддзя паважаў быццё кожнага чарвячка, кожнай кузуркі, кожнай жывой істоты, створанай Госпадам, бо ад гэтай павагі залежыць і ягонае ўласнае жыццё, і лёс цывілізацыі. Кніга разлічана на самага шырокага чытача. |
 |
Бег : раман / Аляксей Талстоў – Мінск : Галіяфы, 2008. – 200 с. – (Другі фронт мастацтваў). |
Раман «Бег» – гэта ў першую чаргу спроба ставіць пытанні, спроба сумнявацца. Героі кнігі – не ўпэўненыя ў будучыні, не ведаюць, ці было нешта ў іх мінулым; ім застаецца адно сучаснасць, нематываваны бег сярод крохкіх пейзажаў, такіх жа самых, як і раней, толькі пазбытых сваёй рунтоўнасці. Раман мае заблытаны сюжэт, на фоне якога падзеі падаюцца рванымі і нелагічнымі. Часам чытач можа адчуць няскончанасць думкі. Усё гэта правакуе да роздуму над вечнымі каштоўнасцямі і дробным існаваннем чалавека ў гэтым свеце… |
 |
Гліняны чалавек : вершы / Аляксей Чубат. — Мінск : Галіяфы, 2008. — 78 с. — (Другі фронт мастацтваў). |
Вершы Аляксея Чубата адметныя і розныя не толькі ў сэнсава-тэматычных, але і ў фармальна-жанравых адносінах (трох-, пяцірадковыя мініяцюры і разгорнутыя, з некалькіх частак, тэксты, верлібры). Прыскрайняй арганічнасці яны, за асобным выключэннем, адпавядаюць тым падыходам і крытэрыям, якія і вызначаюць месца паэта ў наш складаны тэхнагенны час. |
 |
«Дол» : Сяргей Законнікаў : вершы i паэмы – Мінск : Галіяфы, 2008. – 496 с. |
Новая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1992), міжнародных літаратурных прэмій Польшчы (1996) і Украіны (1997) Сяргея Законнікава “Дол” занатавала жыццё летапісна, так, як пазначаецца на кардыяграме біццё сэрца, або ў слухаўцы ўрача дыханне чалавека. У кнігу ўвайшлі вершы і паэмы, напісаныя з канца 1991 па пачатак 2008 года, i ў свой час былі апублікаваныя ў перыядычным рэспубліканскім друку. Паэзія С. Законнікава вызначаецца эмацыйнасцю, усхваляванасцю і бясспрэчна не пакіне абыякавымi чытачоў кнiгi. |
 |
Адсутнае беларускае мастацтва Алесь РОДЗIН / Альбом рэпрадукцый – Мінск : Галіяфы, 2008. – 28 с. – |
|
 |
Академик М. А. Ельяшевич : Воспоминания учеников и современников, избранные статьи (К 100-летию со дня рождения) / редкол. : С. Я. Килин (гл. ред) [и др.]. – 206 с., илл. – 35. |
В книге публикуются воспоминания учеников и современников об академике М. А. Ельяшевиче (1908–1996) – крупном ученом-физике, обогатившем атомную и молекулярную физику трудами большого значения, создавшем в Беларуси известную школу в области спектроскопии и физики плазмы. В издание включены также четыре статьи М. А. Ельяшевича, ярко раскрывающие многогранность его таланта. |
 |
Ад тэксту да хранатопа : Васючэнка, П. В. : артыкулы, эсэ, пятрогліфы / Пятро Васючэнка – Мінск : Галіяфы, 2009. – 200 с. – (Другі фронт мастацтваў). |
Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У.Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці. Аўтар кнігі, перакананы ў жыццятворчай місіі літаратуры, знаходзіць у старых і новых тэкстах тое, што робіць іх актуальнымі, займальнымі і павучальнымі для чытача ХХІ стагоддзя. У праграмным артыкуле, што даў назву кнізе, П.Васючэнка падсумоўвае шматгадовы досвед назіранняў за лініяй жыцця літаратуры. У “Пятрогліфах” – адмысловых крытычных мініяцюрах – сусветная літаратура паўстае як нязмушаны, жывы працэс, у фрагментах і як цэлае. Для філолагаў, выкладчыкаў і студэнтаў, настаўнікаў і вучняў, пісьменнікаў і чытачоў, для ўсіх, каго вабіць магія мастацкага слова. |
 |
Рэтраперспектыва : нарысы Васiлеўскi, П. П. : / Мінск : Галіяфы, 2009. – 140 с., іл. – (Адсутнае беларускае мастацтва). |
У кніжцы прадстаўленыя артыкулы, што рыхтаваліся цягам апошніх дваццаці гадоў. У матэрыялах разглядаюцца самыя розныя творчыя постаці – па-узросце і эстэтычных поглядах. Фактычна перад чытачом вымалёўваецца сваеасаблівы культурны ландшафт. |
 |
Дарога і Шлях : SMS-п'есКА Анціпенка А.I., Спрынчан А.В. : – Мінск : Галіяфы, 2009. – 82 с. – (Другі фронт мастацтваў). |
Дарога і Шлях жывуць у чаканні таго, хто імі пройдзе. Скрыжоўваючыся і разбягаючыся, яны лучаць і аддаляюць. Яны натхняюць і стамляюць. Урэшце, робяць прысутнымі кожнага з нас. SMS-п'есКА “Дарога і Шлях” — дыялог філосафа і паэткі, у якім па-за чаканнямі і думкамі, пачуццямі і каханнем хаваецца “спакуса быць жывым”. Гэта новая форма тэатра, у якім ролю дзейнай асобы можа выканаць толькі яна сама. |
 |
Друкапiсы. Вялiкая iмправiзацыя : паэзiя, проза / уклад. Інэса Кур’ян. – Мінск : Галіяфы, 2009. – 216 с. – (Другі фронт мастацтваў). |
Выданне прысвечана ранняму лiтаратурнаму авангарду на Беларусі, што часткова адлюстравана ў эксперыментальным выдаўніцкiм праекце 90-х гадоў ХХ стагоддзя – так зв. “друкапісах”, якія фактычна сталіся першай авангардовай перыёдыкай беларускай літаратуры. |
 |
Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі (верасень 1943 – кастрычнік 1964 г.) : Лыч, Л. М. / Леанід Лыч – Мінск : Галіяфы, 2009. – 284 с. |
У кнізе на вопыце Беларусі паказваецца, як у выніку правядзення савецкай палітыкі збліжэння і зліцця нацый, іх культур і моваў адбывалася дэнацыяналізацыя яе палітычнага, эканамічнага і духоўнага жыцця, дэфармавалася нацыянальная самасвядомасць народа. Прызначана для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца ці спецыяльна займаюцца вывучэннем міжнацыянальных дачыненняў у СССР у пасляваенны перыяд. |
|
|
| |
|